Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Уроки  /  7 класс  /  Канспект урока "Я.Брыль. «Урокі пані Мар’і» (урывак з аповесці «Сірочы хлеб»)"

Канспект урока "Я.Брыль. «Урокі пані Мар’і» (урывак з аповесці «Сірочы хлеб»)"

План урока па беларускай літаратуры для 7 класа.
16.03.2022

Содержимое разработки

Тэма: Я.Брыль. «Урокі пані Мар’і» (урывак з аповесці «Сірочы хлеб»)

Мэты: зацікавіць вучняў асобай пісьменніка; выявіць першыя чытацкія ўражанні; развіваць вуснае маўленне вучняў, чытацкую зацікаўленасць; выхоўваць пачуццё спагадлівасці да малодшых.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання

Жартаўлівы тэст

1. Падручнік па беларускай літаратуры

А) чырвоны

Б) зялёны

В) саламяны

2. Аўтара твора завуць

А) Янка Брыль

Б) Іван Капялюш

В) Дзед Барадзед

3. Твор мае назву «Урокі…»

А) фрау Шміт

Б) пані Мар’і

В) спадарыні Юліі

4. Галоўнага героя завуць

А) Данік

Б) Янка

В) Якуб

5. У творы шмат гаворыцца

А) пра інстытут

Б) пра каледж

В) пра школу


3. Новая тэма

Што агульнага паміж саламяным капелюшом і Янкам Брылём?

Янка Брыль – беларускі пісьменнік, які жыў і працаваў у Беларусі (1917-2006).

Нарадзіўся ён у Адэсе ў 1917 годзе. Бацька Брыля, Антон Данілавіч, працаваў на чыгунцы правадніком, меў неблагі заробак, таму доўгі час не вяртаўся на сваю радзіму, у вёску Загора, што ў Гродзенскай вобласці. Анастасія Іванаўна, маці Янкі Брыля, даглядала свёкраў і дзяцей у Загоры, пакуль Антон Данілавіч зарабляў у горадзе. Дзяцей у сям’і было нямала – дзявяцера, Івана Анастасія Антонаўна нарадзіла ўжо даволі позна, ёй было 44 гады. Жанчына саромелася свайго стану, лічыла сябе залішне старой, тым не менш дзіцятка нарадзілася здаровае і прыгожае.

З пачаткам Першай сусветнай вайны заробкі бацькі ў горадзе марнелі, сэнсу заставацца ў Адэсе ўжо не было, тым больш, што да Загоры вайна яшчэ не дабралася, а Антон Данілавіч цяжка захварэў на брушны тыф. У ліпені 1922 г. сям’я аб’ядналася ў вёсцы. І хоць у вёсцы бацька Брыля хутка ачуняў, аднак пражыў ён пасля гэтага мала – маленькаму Янку было толькі 6 гадоў, калі Антона Данілавіча не стала.

У вёсцы Загора будучы пісьменнік пайшоў у школу. Паводле Рыжскай дамовы 1921 г. Гродзенская вобласць, у склад якой уваходзіла Загора, адышла да Польшчы. Гэта накладала свой адбітак на адукацыйную сістэму: так, школы былі польскамоўныя, роднай мовы дзеці амаль не чулі, выкладалі ў школах пераважна настаўнікі-палякі. Тым не менш маленькаму Брылю вучоба давалася проста, ён з задавальненнем чытаў па-польску, не забываючы і родную мову. Пашанцавала будучаму пісьменніку з настаўніцай. Мар’я Пранеўская выкладала польскую мову і літаратуру. Яна вельмі палюбіла Янку Брыля і ставілася да яго з асаблівай пяшчотай. “Прыгожая, па-мацярынску абаяльная і светлая душой, яна вучыла нас, заходнебеларускіх пастушкоў, любіць высокае, сапраўднае ў паэзіі і ў песні польскага народа...”.

Пасля заканчэння школы ў 1931 г. Янка Брыль паступае ў Навагрудскую гімназію, дзе правучыўся толькі месяц. З вёскі прыехаў дзядзька пісьменніка, які аб’явіў, што маці яго ледзь “звязвае канцы з канцамі, зямля перастала даваць прыбытак, хата абезграшовела, няма чым плаціць падаткаў, страхоўкі...”.

Грошай на жыццё не хапала і гімназісту, таму, праплакаўшы ноч у Навагрудку, Брыль вяртаецца ў родную вёску. Здольны юнак не апускае рукі. У вольныя ад хатніх клопатаў хвілінкі ён займаецца самаадукацыяй, паступова пачынае пісаць сам. У 1938 г. з друку выйшла яго першае апавяданне “Марыля”.

Другая сусветная вайна вымушае пісьменніка праходзіць службу ў марской пяхоце, а ў часы Вялікай Айчыннай вайны ён трапляе ў нямецкі палон, з якога паспяхова ўцякае на радзіму. Менавіта тут, у Загоры, з’явілася задума напісаць аповесць “Сірочы хлеб”. Аўтар “з хваляваннем успамінаў сваё маленства, аднагодкаў-сяброў”. Праўда, апублікавана аповесць была толькі ў 1956 г. Твор атрымаўся аўтабіяграфічным, многія эпізоды нагадваюць жыццёвы шлях самога пісьменніка. Нават галоўны герой, Данік Малец, пазычыў некаторыя рысы свайго стваральніка. “Данік з “Сірочага хлеба”, вядома, не я, а тып, або заяўка на яго... якога я зляпіў з многіх знаёмых хлопчыкаў, дадаўшы трохі і свайго, свайго найбольш – у Данікавай закаханасці ў польскую настаўніцу, якая была, якую я любіў, можа, нават мацней, чым напісаў пра гэта”.

Падчас вайны Брыль прымае ўдзел у партызанскім руху, займаецца таксама падпольным друкам.

Пасляваенны час дазволіў цалкам раскрыцца творчай асобе мастака слова. Спачатку дзейнасць у якасці рэдактара раённай газеты, пазней – загадчыка аддзела часопіса “Вожык”, нарэшце – намесніка галоўнага рэдактара часопісаў “Полымя”, “Маладосць”.

Творчасць пісьменніка адзначана шматлікімі медалямі і ордэнамі, а ў 1981 г. Брылю нададзена званне Народнага пісьменніка БССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знакам Пашаны».

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і на-рысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І смех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Выбраныя апавяданні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы) (1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры) (1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сцежцы - дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (1949), «Птушкі і гнёзды» (1970). У сааўтарстве з А.Адамовічам і У.Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975), па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў.

Выдаваў кнігі прозы для дзяцей: «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983). Выйшлі зборы твораў у 2 (1960), 4 (1967-1968) і 5 тамах (1979-1981). Я.Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (ар-тыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў «Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...»(1968). Вядомы Брыль і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі асобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, П.Бажова і іншых.

Не стала Івана Антонавіча 25 ліпеня 2006 года. Пахаваны ў Калодзішчах.


Аўтабіяграфізм твора

1. Уважліва азнаёмцеся з біяграфіяй пісьменніка.

2. Вылучыце агульныя факты біяграфіі пісьменніка са зместам твора.


Старонкі жыцця пісьменніка

Змест твора

1.

1.


Прыклад запаўнення табліцы.


Старонкі жыцця пісьменніка

Змест твора

1. Я.Брыль жыў у вёсцы, што адышла падчас Рыжскай дамовы 1921 г. да Польшчы


Данік Малец жыве ў вёсцы, што адышла да Польшчы

2. Будучы пісьменнік вучыўся ў польскамоўнай школе

Данік Малец вучыцца ў польскамоўнай школе

3. У школе некалькі гадзін на тыдзень адводзілася роднай мове

У школе, дзе вучыцца галоўны герой, некалькі гадзін адводзіцца беларускай мове

4. Любімая настаўніца Я.Брыля – Мар’я Пранеўская, з якой у хлопчыка склаліся цёплыя адносіны

Пані Мар’я – любімая настаўніца Даніка

6. З дзяцінства Я.Брыль шмат чытае, любіць і ўмее вучыцца

Данік Малец захапляецца літаратурай, бачна, што ў яго ёсць талент

7. Пасля заканчэння школы Я.Брыль не змог вучыцца далей з-за матэрыяльнага становішча

Данік Малец не змог вучыцца далей, бо ў сям’і не было грошай на гэта

8. Будучаму пісьменніку прыйшлося вярнуцца да хатніх спраў, але ў часы адпачынку ён займаецца самаадукацыяй

Данік не закінуў вучобу, ён шмат чытае, аналізуе, бачна, што ён не жадае мірыцца са сваёй “сірочай” доляй

9. Брылю было ўсяго 6 гадоў, калі памёр яго бацька

Данік Малец рана застаўся без бацькі


4. Замацаванне

1) – Выкажыце свае ўражанні ад твора Я. Брыля «Сірочы хлеб». Які эпізод твора вас найбольш усхваляваў? Чым?

– Дзе і ў якія часы адбываецца дзеянне ў творы?

– Хто такі Данік Малец? Хто яго бацькі, родзічы, сябры, ворагі?


Фізкультхвілінка «Смачна есці!»

Вучні сядзяць за партамі, склаўшы рукі і выпрастаўшы спіны. Настаўнік называе словы. Калі слова абазначае прадукт харчавання, вучні цягнуцца рукамі наперад, быццам імкнуцца ўхапіць нешта.

Пернік, коўдра, цукерка, кавун, сябар, печыва, патэльня, шкарпэткі, цыдулка, імбрык, гарбата, разынкі, пытальнік, верашчака, бабка, аловак, зацірка, галушкі, крумкач, ажыны, куфар, клёцкі.


2) – Як пачалося школьнае жыццё і навучанне ў Даніка?

Выразнае чытанне ўрыўка па ролях (раздзел 2, с. 96-98):

- аўтар

- пан Цаба

- Данік

- хлопцы


3) – Да якой граматы (польскай ці беларускай) больш цягнула Даніка і яго сяброў? Якой школы для сваіх дзяцей дабіваліся людзі Заходняй Беларусі?

– Успомніце, хто навучыў Даніка Мальца чытаць на беларускай мове? (Мікола Кужалевіч)

– Які быўпершы верш з якім пазнаёміўся Данік? (Я. Купала “Я швец-маладзец”) Зачытайце гэты верш.(с.100)

– Чаму хлопцу лягчэй было чытаць на беларускай мове, чым на польскай?


5. Сістэматызацыя ведаў

Сфармулюйце 3 пытанні да класа па творы.

Што? Дзе? Калі?


6. Падагульненне

– Падбярыце цытату да твора Я.Брыля «Урокі пані Мар’і». Патлумачце свой выбар.

1. Я беларус. Мая мова – беларуская. (В. Быкаў)

2. Вучыся, нябожа, вучэнне паможа

Змагацца з нядоляй, няволяй

(Купала Я.)

3. Настаўнікі адчыняюць дзверы. Ты ўваходзіш самастойна (Кітайская прыказка)

4. Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш (Колас Я.)

5. Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай (Купала Я.)


7. Дамашняе заданне

Адказаць на пытанні да раздзела 5-7.

Дадатковае заданне: падрыхтаваць ілюстрацыю да твора – партрэт Даніка.


8. Рэфлексія

-75%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Канспект урока "Я.Брыль. «Урокі пані Мар’і» (урывак з аповесці «Сірочы хлеб»)" (28.59 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт