Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Мероприятия  /  8 класс  /  Пазакласнае мерапрыемства па творы Я.Хвалея "Прынцэса з тусоўкі"

Пазакласнае мерапрыемства па творы Я.Хвалея "Прынцэса з тусоўкі"

24.02.2021

Содержимое разработки

Беларуская літаратура

8 клас

Урок дадатковага чытання

Тэма: Яўген Хвалей “Прынцэса з тусоўкі”

Мэты:

  • Дапамагчы адчуць і зразумець трагічнасць лёсу герояў твора;

  • Спрыяць фарміраванню творчага мыслення ў аналізе паводзін і ўчынкаў герояў;

  • Садзейнічаць развіццю камунікатыўнай дзейнасці;

  • Спрыяць выхаванню суперажывання вучняў да герояў твора.

Абсталяванне:

Дыдактычны матэрыял, прэзентацыя, мастацкая літаратура з творам Яўгена Хвалея “Прынцэса тусоўкі”

Тып урока: Урок- чытацкая канферэнцыя

Эпіграф: Але, каб выбраць лепшую з дарог, 
     Патрэбна мудрасць працы, 
     Нашых сэрцаў; 
     Патрэбны маці, бацька, педагог. 
     А іх няма. 
     Альбо ў мізэрнай дозе. 
     Разлад. 
     Развод. 
     Сіроцтва ўсё часцей. 
     I ходзяць беспрытульна па дарозе 
     Мільёны нашых страчаных дзяцей...
 

Пімен Панчанка



Ход урока

  1. Арганізацыйны момант (2 хвіліны)

  • Усім добры дзень! Я рада вас бачыць на ўроку беларускай літаратуры. Звярніце ўвагу на эпіграф на дошцы.

Чытанне эпіграфа

Але, каб выбраць лепшую з дарог, 
     Патрэбна мудрасць працы, 
     Нашых сэрцаў; 
     Патрэбны маці, бацька, педагог. 
     А іх няма. 
     Альбо ў мізэрнай дозе. 
     Разлад. 
     Развод. 
     Сіроцтва ўсё часцей. 
     I ходзяць беспрытульна па дарозе 
     Мільёны нашых страчаных дзяцей...

Пімен Панчанка



  1. Паведамленне тэмы ўрока (3 хвіліны)

Словы настаўніка

  • Менавіта такімі словамі эпіграфа, я бы хацела пачаць наш з вамі ўрок чытання твора Яўгена Хвалея “Прынцэса з тусоўкі”. Пімен Панчанка ў сваім вершы-эпіграфе падкрэсліў дзве асноўныя праблемы, якія мы будзем разглядаць на нашым уроку.

  • Як вы думаеце, якія гэта праблемы, згодна са словамі Пімена Панчанкі? (выслухванне варыянтаў адказу вучняў)

  • Так. Асноўнымі праблемамі сённяшняга жыцця з’яўляюцца адносіны паміж бацькамі і дзецьмі і паводзіны ад гэтага дзяцей.

Тэма ўрока: Яўген Хвалей “Прынцэса з тусоўкі”. Праблемы адносін бацькоў і дзяцей, выхаванасці дзіцяці (вывешваюцца на дошку)

  1. Работа па тэме ўрока

  • Фарміраванне асобы дзіцяці, яе выхаванасці, яе адносін да іншых людзей пачынаецца з таго, якую ролю ў жыцці гэтага дзіцяці выконваюць бацькі. Менавіта пагэтаму мы пачнем з вамі разгляд праблемы “Адносіны бацькоў і дзяцей”.

  • Для таго, каб праблема раскрывалася паслядоўна, падрыхтуйце, калі ласка, адказы на пытанні, змешчаныя на картках (самастойная праца вучняў, праца ў парах)

Картка з пытаннямі

Адносіны бацькоў і дзяцей


Вераніка Рагозіна

Вадзім Цэхановіч

Таня Касмылёва

Маці

Бацька

Маці

Бацька

Маці

Бацька

Як завуць бацькоў?







Кім працуюць бацькі?







Ці жывуць бацькі разам?




Як часта бацькі хадзілі на бацькоўскі сход у школу?




На якія гурткі ці секцыі запісалі сваіх дзяцей бацькі?




Што ведалі бацькі пра адносіны сваіх дзяцей з іншымі аднакласнікамі?




Гутарка па працы вучняў

  • Давайце правядзём выснову па кожнаму герою. Якую ролю выконвалі бацькі ў жыцці Веранікі? Вадзіма? Тані(Выслухванне варыянтаў адказу вучняў, па кожным героі па 3-4 адказы вучняў)

  • Давайце паспрабуем скласці дыяграму, паставіўшы адзнакі бацькам па дзесяцібальнай сістэме, у залежнасці ад удзелу ў жыцці вучняў. (праслухванне варыянтаў, падвесці вынік да адзінай адзнакі па кожным героі)

  • Якую азнаку мы паставім маці Веранікі Рагозінай? Чаму?

  • Якую адзнаку мы паставім бацькам Вадзіма Цэхановіча? Чаму?

  • Якую адзнаку мы паставім бацькам Тані Касмылёвай? Чаму?

  1. Фізкультхвілінка (2 хвіліны)

Зрабіце, калі ласка, размінку вачэй, па прапанаванай над дошкай схемай, па два разы кожнае заданне. (вучні самастойна выконваюць заданні, настаўнік уводзіць параметры ў дыяграму)

  1. Работа па тэме ўрока

  • І менавіта зараз мы з вамі вернемся да эпіграфа. (чытанне дзецьмі эпіграфа)

  • Як Пімен Панчанка называе дзяцей? (страчанымі)

  • Для таго, каб высветліць, хто з герояў з’яўляецца “страчаным”, мы запоўнім табліцу. (самастойная праца вучняў, індывідуальная праца)


Вераніка Рагозіна

Вадзім Цэхановіч

Таня Касмылёва

Паспяховасць у школе, у якім прадмеце вялікія здольнасці




Занятасць у вольны час




Інтарэс, мара







Статус у класе (кампаніі)




Абмеркаванне з вучнямі, атрыманай табліцы

  • Якой мы ўяўляем Вераніку Рагозіну згодна з табліцай? (2 – 3 адказы вучняў)

  • Якім мы ўяўляем Вадзіма Цэхановіча згодна з табліцай? (2 – 3 адказы вучняў)

  • Якой мы ўяўляем Таню Касмылёву згодна з табліцай? (2 – 3 адказы вучняў)

  • Паразважайце, каго з герояў мы можам смела назваць “страчанымі”? Чаму? (3-4 адказы вучняў)

  1. Падагульненне ведаў (5 хвілін)

  • Звярніце ўвагу на атрыманую намі дыяграму, а таксама паглядзіце на запоўненую табліцу па героях і адкажыце на пытанне:

  • Ці можам мы сказаць, што толькі Таня Касмылёва загубіла столькі лёсаў людзей, у тым ліку і свой, адна? (3-4 адказы вучняў)

  • Як вы думаеце, з каго пачынаецца гэта трагедыя? (3-4 адказы вучняў)

  1. Рэфлексія (3 хвіліны)

Паспрабуйце скласці сінквейн на тэму “Якім я буду для сваіх дзяцей” (асноўнае слова маці/бацька)

Прыклад(раздаць вучням):

Бацька

Строгі, клапатлівы

Дапамагае, аберагае, выхоўвае

Бацька – лепшы дапаможнік.

Справядлівасць (асноўная ваша рыса)

Маці

Добрая, клапатлівая

Любіць, песціць, выратоўвае

Маці – лепшы сябар.

Гонар (асноўная ваша рыса)

  1. Дамашняе заданне (2 хвіліны)

  • Вашым дамашнім заданнем будзе з’яўляцца разважанне над тэмай: “Як бы мог скласціся лёс герояў, калі б бацькі Тані Касмылёвай займаліся яе выхаваннем?”



-75%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Пазакласнае мерапрыемства па творы Я.Хвалея "Прынцэса з тусоўкі" (54.7 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт